Дзень памяці
Posted by Дарья Дорошко on 10 мая 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
Дзень памяці
За шыбай — травень і сусвет,
А ў хаце — горыч Перамогі.
Даўно мой пахаваны дзед,
Даўно яго не носяць ногі.
Даўно ўжо скончылася гаць,
Якой цягнуліся салдаты,
Каб ваяваць, перамагаць,
Дайсці да блаславённай даты:
Дзевятага… Гаркавы дзень,
Смурны, шалёны і пякельны
Для ўсіх, за кім вялізны цень
Ад Чорнай памяци ваеннай.
8.05.2017