Цёмныя ночы восені
Цёмныя ночы восені (паводле У. Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха») ДзяЎчына з дзівоснымІ косамі Маукліва глядзіць у камін. За вокнамі — ночы восені, Цёмныя ночы восені І шолах старых ялін! А цемра жыве, палохае… Здаецца, спявае рог? Здаецца, мярцвяк галёкае?! Зайшлося выццё далёкае! Куды адвярнуўся Бог?! За шыбамi дрэвы чорныя Сцяной абступілі гмах… У дзеучыны вочы чорныя, Нібыта віры азёрныя, І ў зрэнках — застылы жах. Стаіць, як струна напятая, апошняя ў скрыпцы струна. І ноч ггэту струнку кратае, Глядзіць, як дрыжыць за кратамі Наструненая вясна. 27 лютага 2012