Гліна ў руках
Posted by Владимир Череухин on 12 января 2013 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
Гліна ў руках
Настрой людзей залежыць ад абставін,
Падатлівы ў іх пальцах, быцам гліна.
Але, калі за спінаю сцяна,
Калі расколіны паўзуць па столі,
Калі ў падпол зацягвае за ногі,
Тады абставіны — ў норава ў руках
Становяцца мякчэй за гліну самі!
2007