Лілея бялее ў абдоймах зялёнага ценю…
Posted by Владимир Череухин on 5 февраля 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
* * *
Лілея бялее ў абдоймах зялёнага ценю.
Вяночак пялёсткаў аж свеціцца ў цёмнай вадзе.
Мой човен паволі рассоўвае круглае лісцце,
Вясло абмінае галоўкі бялюткіх карон
Не стану ірваць хараство на букет для каханай
Пакіну зіхоткае дзіва на чорнай вадзе.
Я лепш прывязу сваю любую ў чоўне драўляным
Самой падзівіцца.
28 верасня 2013