Ноч разводзіць густое чарніла…
Posted by Владимир Череухин on 20 апреля 2020 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
* * *
Ноч разводзіць густое чарніла
І малюе бухматыя гронкі,
Што цямрэчы прасвечваюць міла
І насычваюць водарам тонкім
Двор заснулы і лаўку альтанкі.
Гронкі бэзу, як сонмы галактык.
У душы нараджаецца танка
Пранястомных вястунак крылатых,
Што лятуцьскрозь бяздонную цемру
Па Птушынай Дарозе бясконцай.
Зорны вецер гуляюцца з пер’ем,
А наперадзе — роднае Сонца.
Да планеты лятуць жаваронкі
І люляюць на крылцах Вяснянку
І таму ў цемры свецяцца гронкі.
І няўмела складаюцца танка.
20 красавіка 2020