Памяць 1
Posted by Владимир Череухин on 2 февраля 2020 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
Памяць
Жыць – значыць мыць золата. І тым больш у нас шанцаў адшукаць яго, чым болей мы просеем пяску.
(Дар’я Дарошка)
Прыходзяць людзі і сыходзяць,
І застаецца добры след.
На згадкі багацее свет.
Яны ўсплываюць пры нагодзе.
Плынь часу вымывае звадкі
З залатамыйнага латка.
І ззяюць зоркамі ў руках
Цудоўных момантаў зярняткі.
1 лютага 2020