4 801
Сэрца свету
Posted by Владимир Череухин on 2 июня 2012 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
Сэрца свету
(Прысвячаецца Д. Дарошка)
Альтанка — у воблаках бэзу.
Дзівосны куток над ракой.
Духмяны вятрыска-гарэза
Суквецці варушыць рукой.
Праменне струменіць скрозь лісце.
На доле дрыжыць светлацень.
Ты помнiш, галубка, калісьці
Быў гэтакі ж сонечны дзень?
І толькi паслухай, Танюшка,
Пра што шамаціць гэты бэз!..
Вось гэтыя-ж словы на вушка
Шаптаў я калісьці табе.
У нашым адзіным сусвеце
Дрыжыць над вадой гэты кут.
Спытаеш няголасна: «Дзе ты?» —
Адразу ж пачуеш: «Я тут!»
17 лютага 2012