Срэбная калыханка

Posted by Владимир Череухин on 14 Май 2014 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

срэбная калыханка
(Прысвячаецца Д. Дарошка)

між аблокаў ззяе серабрысты твар.
патанае ў казцы сцішаны абшар.
засыпае снегам поўня ўсё наўкол,
Засыпае срэбрам дах, і плот, і дол.
Спі мая галубка ціхім светлым сном.
Ходзіць снег па даху срэбраным катом.
На замерзлых шыбах расцвілі сады
папараць іскрыцца, ружы са слюды.
Між крыштальных яблынь ходзяць гарцукі.
Падыдзі да коней, дай ім хлеб з рукі.
чуеш ты, ці чуеш у паветры смех,
лёгкі і празрысты, быццам срэбны снег?
Спі, мая галубка, серабрыстым сном.
Ходзіць снег па даху срэбраным катом.
Хутка прыйдзе ранак, зазірне ў вакно —
Золатам і барвай палыхне яно!
Казытну я промнем мой любімы нос: —
Прачынайся, сонца, я чайку прынёс!

2014

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки: , , , , , ,

Copyright © 2011-2021 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.