Вецер і мастачка
Posted by Владимир Череухин on 14 октября 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
Вецер і мастачка
Па двары блукае вецер,
шпурляе нагамі смецце.
ён чакае рудую дзяўчынкау
з непаслухмянымі кучарамі,
дзівачку-мастачку, што па начах,
пакуль ніхто не бачыць,
Распісвае далоні клёнам і каштанам
золатам і барвяным.
А вунь і яна,
І позірк у яе зачараваны —
Сёння ў іх будзе новая алея!
5 траўня 2016