Вершнік

Posted by Владимир Череухин on 18 ноября 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Вершнік

У вушы ўліваецца шолах і словы.
У пальцах дубоў промні поўні, як лёзы.
У чорных вірах захлынаецца позірк.
Запознены вершнік вяртаецца з ловаў.

Забыўся на час і на вёрткія сеткі,
Гукае, блукае бясконца і марна,
А потым памкнуўся за казачнай сарнай
І трапіў да зыркай, як зорачка кветкі.

І клічуць яго па-ранейшаму — верш–нік.
Цяпер ён пакінуў і зброю, і ловы,
Ён слухае дрэваў і зорак размовы,
І з пушчы прыносіць не звера, а вершы,

02.08.2019

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.