Журавы
Posted by Владимир Череухин on 12 января 2013 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
Журавы
У небе Высокiм, празрыстым, халодным
Скрозь сонца, як подых, далёкi, свабодны,
Нiбыта званiчны праносiцца крыж…
Лiецца журботны струменiсты клiч.
Праносяцца птахi адзiн за адным.
Услед iм ад комiнау сцелецца дым.
З гнязда, зруйнаванага часам i болем,
Не маючы сiл на змаганне ужо болей,
I лекам абрыдлым прамовiушы: «Не!», —
З прачыненай фортки угору iмкне
Душа чалавечая у строй жураулiны,
Каб разам у вырай адправiцца з клiнам.
2007