Зяцеў сон
Posted by Владимир Череухин on 24 февраля 2017 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
Зяцеў сон
Як у пятніцу да цешчы на бліны!
А ў чацвер зяць бачыць казачныя сны.
блін пшанічны з маслам першым бачыць ён —
Пракаўтнуў і не стрымаў шчаслівы стогн.
Блін жытнёвы са смятанкай змёў другім
Каб не сон, то заспяваў бы зяць Яўхім.
трэці, грэчневы макнуў у жоўты мёд
зяць у сне вуркоча быццам ласы кот
Абудзіўся ён на досвітку ад сноў —
Пуп трашчыць ад тых прымроеных бліноў!
24 лютага 2017