Хлебны
Posted by Дарья Дорошко on 14 июля 2018 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
Хлебны
Ну чаго табе трэба, хлопец? Хлеба?
Ды няма ў мяне яго для цябе, ці чуеш?
А мо трэба табе зорак, што месяц пасвіць у бяздонні неба?
Не? «Хлеба!, — скуголіш, енчыш, — хлеба!..»
Ды навошта табе гэты хлеб майго натхнення?
Нашто табе мае словы з крыніцы маіх сноў і майго жыцця?
У цябе ж таксама ёсць і жыццё, і сны, не?
«Не тое», — кажаш, — «зусім не тыя яны!»…
Ну что ж, трымай тады каравай маіх нябёсаў, частуйся маім сном…
25.04.2017