Бібліятэка

Posted by Дарья Дорошко on 25 ноября 2024 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Кожны ранак прачынаемся —
Новай кнігай пачынаемся.
І чытае ў кнізе бог,
Хто нам сёння дапамог,
Хто пакрыўдзіў, хто зняважыў.
Кожны крок у кнізе важны,
Кожная старонка, слова —
Значна ўсё, І нават мова.
Дзень праходзіць, і чытач
Кажа сам сабе: «Дабранач!»,
Ставіць кнігу на паліцу,
Каб нам — новай нарадзіцца…
Раніцою прачынаемся —
Новай кнігай пачынаемся.
І чытае ў душах Бог
Колькі хто прайшоў дарог;
Хто занадта гора ўбачыў…
І чытае бог, і плача.
А бывае, што рагоча,
Калі лёс па сонцу крочыць,
Калі шчасце на старонках,
Унутры душы і звонку.
Усміхаецца, святлее,
Сам блукае па алеі…
І чытае аж да ночы,
Быццам побач з намі крочыць.
Новы ранак пачынаецца —
Іншай кнігай прачынаемся…
3.11.24

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.