Дзед Слота
Posted by ТАТМИР on 2 January 2018 in ТАТМИР - Стихи на белорусском языке | ∞
Дзед Слота
Дождж апошні снег на сцежцы ліжа.
Гурбы ў навагоддзе – гэта сон!
Дзед Мароз у кут паставіў лыжы
І прыдбаў вялікі парасон.
Ён змяніў імя, стаў Дзедам Слотай
Апрануў фарсісты палітон.
У яго ёсць важная работа,
Да якое здатны толькі ён.
Таня, Воўка ў дзеда Слоту вераць –
Елачку ўпрыгожвалі два дні,
Выцінанкі ладзілі з паперы,
На галінкі вешалі агні.
Вось і свята! Нехта – стук! – у дзверы:
Дзед у паліто, чырвоны мех.
Тані – вожык, Воўку – зайчык шэры.
І паабяцаў на заўтра снег.
10 снежня 2017