Пераклады некаторых танка Рубока Шо
Рубока Шо
(перастварэнні некаторых танка)
Развязвае свой пояс
Здымае доўгі шнур
Які захоўвае ледзь-ледзь улоўны водар
Вось тонкі мост
Што лучыць два сусветы
Гарну няшчасную
Я шчыльна да сябе
Нажаль каханне пакаёўкі
Дрыготкая расінка
На вастрыі асоту
У дзень вясновы
Наберазе адхонным
Спаткаліся між зарасцяў асоту
Дрыготкім веерам
Люструе целы плынь
Блішчыць залатое віно
Пад стравамі ломіцца яшмавы стол
Красуні танцуюць
Ўлёгкіх тканінах
Як месяцовы сон
Там у гаях
Нефрытавых і залатых
Сталася дымам каханне
Ты ў сілках птушкалова
Мне тройчы прыснілася
Нас выпадак звёў ля ракі
Ля жоўтых крыніц у лажку
Гарапнікам з яшмы
Цябе я ўсю ноч падганяў
Каб імчацца шпарчэй
Тонкімі пальцамі
Пераламіў
Я бязважкі трыснёг
Уздрыгнуў бамбук на акне
Ўімгле апраметнай
2018