Страхі баязліўца

Posted by Дарья Дорошко on 31 Январь 2018 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

баязліўцы баяцца ветру.
І зімовых дажджоў, і снегу.
Баязліўцы баяцца верыць
Маяку, акіяну, берагу.
Баязліўцы ў палоне страху,
Што дрыжыць у душы нягеглай.
Ветрык з сонцам гулліць на даху —
Баязліўцы баяцца снегу.

На падмурак упалі цені
Адпачыць ад святла і бегу —
Студзіць сэрца, трасе калені
Страх жыцця і кахання. І снегу.

31.01.2018

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки: , , , ,

Copyright © 2011-2022 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.