Іісус – вялікае дзіця…

Posted by Дарья Дорошко on 9 March 2013 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

 

 

Іісус – вялікае дзіця,
З тых, што ўлетку басанож па лужах
З сонечных арэляў небыцця
Тупаюць у восеньскія сцюжы.
А дарослым і не зразумець,
Чым жа вабіць брудная вадзіца?
І звініць прарэзлівая медзь
Вокрыкаў бацькоўскіх, ды скарыцца
Не спяшае вольная дзятва –
Ходзіць па вадзе святое племя.

 

 

2009

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир – Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.