У часопісе «Верасень» надрукавана мая ніска вершаў пад назвай «Ліцвінскі пегас»
У 12 нумары за 2015 год літаратурнага часопіса «Верасень»выйшла падборка вершаў Дар’і Дарошка, а ў наступным, 13, пабачыла свет ніска маіх вершаў пад назвай «Ліцвінскі пегас».
Сёння я атрымаў аўтарскія асобнікі. Патрымаў выданне ў руках. Што сказаць? Выдатна зроблена! Гэта не часопіс, а сапраўдная, таўсмаценькая такая кніжачка ў шчыльнай глянцавай вокладцы. І рукі і сэрца парадаваліся. 🙂 Парадаваў і падбор вершаў: рэдактар адабраў наймацнейшыя вершы з дасланых яму.
Прапаную вам азнаёміцца з надрукаванымі вершамі. Частку твораў я нават на «Татміры» яшчэ не выкладваў.
Ітак :
ЛІЦВІНСКІ ПЕГАС
Лютаўскі дождж
На нараджэнне Хрыстова
Цёмныя ночы восені
Ліцвінскі пегас
Шматколернасць
Зорны аазіс
Сэрца свету
Лілея белее ў абдоймах зялёнага ценю…
Яблынька
Срэбная калыханка