Posts by Владимир Череухин:
Ружы для каралевы
Ружы для каралевы
засцялю я пасцель мімозамі.
Не кідайся ў мяне пагрозамі —
Ну і фік. што ты замужняя —
Я нашлёпаю цябе ружамі!
Пяшчотнымі і пякучымі,
гнуткімі і калючымі
У паветры дубцы пасвістваюць
Каралева ляжыць, павісквае.
І пакіну ў спакоі, разамлелую,
Усю абсыпаную пялёсткамі белымі.
8 сакавіка 2016
Дзеўчына-сонца
Ты лёгкая, як ліпеньскі дождж! Калі ты ідзеш басанож Па жвірыстай сцежцы, То ўсе мінакі Радуюцца тваёй усмешцы. Каштаны і ліпы зашамацелі ціхутка, Сланечнік павярнуў летуценныя вочы. А вунь і яна З несур’ёзнаю песенькай крочыць Па ходніку вузкім. Ты святлейшая за сонечны дзень! дзяўчынка-няўседа ў саламянай панамцы і кедах ніхто не павінен ведаць Дзе ты […]
Пераклады некаторых танка Рубока Шо
Рубока Шо (перастварэнні некаторых танка) Развязвае свой пояс Здымае доўгі шнур Які захоўвае ледзь-ледзь улоўны водар Вось тонкі мост Што лучыць два сусветы Гарну няшчасную Я шчыльна да сябе Нажаль каханне пакаёўкі Дрыготкая расінка На вастрыі асоту У дзень вясновы Наберазе адхонным Спаткаліся між зарасцяў асоту Дрыготкім веерам Люструе целы плынь Блішчыць залатое віно Пад […]
Стомлены вецер у восеньскім парку… — пераклад з рускай мовы
* * * Стомлены вецер у восеньскім парку, нібы сівы дворнік у зацёганай світцы, ціхенька пасвістваючы сабе пад нос, мяце па сцяжынках сухою галінкай меднае лісце. 11 снежня 2014
Вецер і мастачка
Вецер і мастачка Па двары блукае вецер, шпурляе нагамі смецце. ён чакае рудую дзяўчынкау з непаслухмянымі кучарамі, дзівачку-мастачку, што па начах, пакуль ніхто не бачыць, Распісвае далоні клёнам і каштанам золатам і барвяным. А вунь і яна, І позірк у яе зачараваны — Сёння ў іх будзе новая алея! 5 траўня 2016
Малына
Малына Пайшоу уранни па малины. Адвёў рукой убок галіну и у нетрах цёмнае листоты убачыу милую истоту пунсовы рот и круглы тварык што ззяе ўсмешкай як лихтарык. сеу на кукишки и пытаю: «а што за дзеучына такая?» Малая слоик — хоп за спину І важна мовіла: «Малына». 20 траўня 2017
Царскасельская статуя — пераклад з рускай мовы Ганны Ахматавай
Царскасельская статуя (пераклад з рускай мовы Ганны Ахматавай) Лунаюць жоўтыя лісты Над сажалкаю лебядзінай, І ззяюць барваю кусты амаль саспелай арабіны. Бялюткая, як першы снег, Падціснуўшы прыгожа ногі, Яна сядзіць, стаіўшы смех, Не зводзіць позірку з дарогі. Я адчувала смутны страх Ля гэтай дзеўчыны каменнай, Гуляла па яе плячах бязважка-лёгкае праменне. І як змагла я […]
Чорнае сонца — пераклад з рускай мовы Дар’і Дарошка
Чорнае сонца (пераклад з рускай мовы Дар’і Дарошка) Чорнае сонца ўзыйшло па-над домам. Стала ўсё раптам чужым, незнаёмым. Клёны і ліпы, праспекты і скверы Перакруціла без ладу, без меры. Чорнае сонца лунала ў відзежах, Перабірала дарогі бязмежжа. чорнае сонца палала над намі Ззяннем адчайным, чорна-барвяным, Вострым і грозным, смяротным, як джала, Высмактаць, знішчыць усё пагражала… […]
Лойма
Лойма (паводле беларускай міфалогіі, лясная жанчына-спакусніца) Вазьму сякеру я — і ў лес. Там буду стукаць да сутоння. Пасля прылягу на далоні, Ламачча буду слухаць трэск, На языкоў дзівіцца скокі Бяссоным задуменным вокам. На неба выкаціцца поўня, Залье прагал сваім святлом. І выйдзе да мяне з кустоўя Чароўная лясная лойма. Нячутнай падплыве ступой, Нахіліцца, кране […]
Верасовая панна
Верасовая панна Верасовая панна крычыць за ракою. Вецер воклічы ўзносіць да самых аблокаў. Толькі тыя аблокі занадта далёка, І ад іх патыхае нялюдскім спакоем. На плячах распатланыя чорныя космы. Стогн ірвецца са ссохлых, пакрыўленых вуснаў. Пад сухімі нагамі галінка не хрусне, Іх крапіва кусае амаль што нязлосна. За ракою нікога: пужаюцца людзі Верасовае панны з […]
Змрочны анёл
Змрочны анёл У стромкім касцёле паўсюдна фігуры, Што выраслі з каменя, дрэва і фарбы. Між імі анёл, што глядзіць з верхатуры Са скепсісам, жалем і трохі з пагардай. Адкуль у вачах яго гэткая горыч І твар нібы ў рымскага легіянера? Напэўна разьбяр быў не ў добрым гуморы, Ці страціў у людства апошнюю веру. Пад позіркам […]
Інтэрв’ю на сайце «Свабоды»
Не так даўно Алена Германовіч і Павел Міцкевіч узялі ў нас з Дар’яй інтэрв’ю. Вынік нашай гутаркі вы можаце прачытаць на сайце вось па гэтай спасылцы. А вось маленькі фрагмент, што не ўвайшоў у канчатковы варыянт, але ён нам дарагі як памяць. 🙂 «… Тацьцяна любіць прагулкі ў халоднае надвор’е, у дождж і вецер. Любіць […]
Адбылася творчая сустрэча Дар’і Дарошка з членамі гарадской арганізацыі БелТІЗ
Адбылася творчая сустрэча Дар’і Дарошка з членамі гарадской арганізацыі БелТІЗ 7 верасня а 12-й гадзіне на базе УП «Светлатэхніка» адбылася творчая сустрэча невідушчага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Дар’і Дарошка з гомельскімі членамі БелТІЗ. Дар’я Дарошка з’яўляецца лаурэатам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных конкурсаў і прэмій, аўтаркай кніг «Не наступайте птице на крыло», «В Начале», […]
Рыба
Рыба Вецер свішча ў скарлючаным голлі, Дрэвы шкрабаюць кіпцямі шыбы, Шыбы ціхенька енчаць ад болю І люструюць зіхоткую рыбу — Круглабокую рыбіну–поўню, Што плыве ў прамарожаных нетрах І глядзіць адхланёна і роўна. А на песні сіпатыя ветру Ёй пляваць з высачэзнай званніцы! І не кіне галоднаму хлеба: Колькі ў роспачы шыбам не біцца — Не […]
Шаман — пераклад з рускай мовы
Шаман (аўтарскі пераклад. Арыгінал знаходзіцца тут ) Барвяныя змеі, імклівыя змеі Танцуюць вясёла. І чорныя цені, маўклівыя цені Сыходзяцца ў кола. Духмяныя травы, дурманныя травы Ссыпаю з далоні. Таемнае слова, магутнае слова Ляціць у бяздонне. Дзікунская песня, гартанная песня Накручвае сілы, І позірк дзівосны, страхотна дзівосны Сляпы і застылы! Прасушаны бубен, раз’юшаны бубен звініць і […]
«Альтанка» у лонданскай бібліятэцы імя Скарыны
Наша кніга цяпер ёсць у лонданскай бібліятэцы імя Францыска Скарыны.
Творчая сустрэча з удзельнікамі ваенна-патрыятычнага лагера «Курсант-ТЫ»
Учора а 19-ай гадзіне, у абласной бібліятэцы імя Леніна ў нас з Дар’яй адбылася творчая сустрэча з юнакамі, удзельнікамі ваенна-патрыятычнага лагера «Курсант-ТЫ». Вёў сустрэчу Алег Ананьеў. Расказвалі пра кнігу «Альтанка», Размаўлялі з юнакамі, адказвалі на іх пытанні, чыталі вершы. Уражанні ад сустрэчы засталіся цудоўныя: хлопцы слухалі вельмі сур’ёзна і ўважліва, папрасілі кнігу пагартаць — гутарыць […]
Мастак
Мастак У каждого города — свои художники… Д. Дорошко. «У каждого города — свои поэты…» Вуліцы, нібы шэрым шоўкам, ахутаныя мяккім шолахам драбнюткай восеньскай імжы. Людзі — дзіўныя птушкі: захапляюцца гарачым сляпучым ліпеньскім днём і каўтаюць таблеткі ад ціску; млеюць ад свежасці кастрычніцкага дажджу і раз-пораз адбіваюцца ад насмарку, як я. І тым не менш […]
«Альтанку» и «В Начале» можно купить в магазине «Букинист»
Книги «Альтанка», «В Начале» и ещё несколько коллективных сборников поступили в продажу в магазин «Букинист» по адресу ул. Советская, д. 3. Вчера их там видели.
Альтанка
Трэцяя наша сумесная кніга. На гэты раз — на беларускай мове. Усё як заўсёды: вершы, афарызмы, апавяданні. Больш разгорнутую інфармацыю пра кнігу можна адшукаць у раздзеле «Блог». Назва: Альтанка Аўтары: Дар’я Дарошка і Уладзімір Чараухін Выдавецтва: Мінск «Кнігазбор» Год выдання: 2017 Колькасць старонак: 140 Вокладка: мяккая, манахромная Аўтар вокладкі і ілюстрацый: Алег Ананьеў Дзе набыць: […]
Азярніцы
Азярніцы Россып зіхотак, блішчыць Зорны Кол*. Спіць азярына і пушча наўкол. З-за аблачын паказалася поўня, Шухнула ззяннем малочным, халодным. Ад чаратоў, між лілеяў чароўных, Сцежка прабегла зіхоткая, роўная. Раптам яе патрывожылі вілы, То з глыбіні таямнічай усплылі Стайкай, пабраўшыся разам за ручкі, Вадзяніковы гарэзныя ўнучкі, Каб пагуляць колькі часу на волі, Покуль зара не дзьмухне […]
Меч-рака
Меч-рака Бал(ада) Звінеў, спяваў кавыль пад капытамі. Гуляўся вецер з грывамі, хвастамі. Спявала сэрца цемніка старога. Ляцела цьма без шляху, без дарогі. Наперадзе туманяцца абшары, Што схіляцца пад капыты татараў І зведаюць уладу іх рукі! Ды вылецелі коні да ракі. І бліснуў жах у цемніка ў вачах. Вясёлы шал у іх прывяў, зачах. Рачная плынь […]
Нашае інтэрв’ю ў аудыёчасопісе «Таварыш»
У красавіцкім нумары аудиожурнала «Таварыш», у рубрыцы «Ты, я і шчасце выйшла інтэрв’ю з нашым удзелам. Спампаваць і праслухаць яго можна тут.
«Альтанка» ўбачыла свет!
Мы нарэшце ўзвялі альтанку ў сваім садзе і запрашаем у яго сяброў! Шчаслівыя паведаміць што паўгадовая эпапея па стварэнні кнігі-такі скончылася! Учора прывёз наклад дамоў. дарогаю мае рукі паведамілі што наш з Дар’яй уносак у айчынную беларускамоўную літаратуру «вох, важкі!» 🙂 Бліжэйшымі днямі разашлю і раздам падпісаныя асобнікі тым, хто не спалохаўся такой экзотыкі, як […]
Святкаванне юбилея Дар’і Дарошка ў кампаніі чытачоў і пісьменнікаў
23 лютага, а 12-ай гадзіне, у спецыялізаваным аддзеле 5-га філіялу Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы адбылася юбілейная творчая сустрэча члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, гомельскай паэткі Дар’і Дарошка з наведнікамі аматарскага клуба «Ліра». Мерапрыемства адбылося ў памяшканні аддзела рэабілітацыі прадпрыемства «Светлатэхніка». Вяла яго загадчык спецыялізаванага аддзелу па абслугоўванні іналідаў па зроку Людміла Шарамет. Склалася добрая і […]
Верш «Срэбная калыханка» надрукавалі ў часопісе «Буся» №1 — 2017
Па электроннай пошце прыйшло прыемнае паведамленне. Прысвечаны Дар’і Дарошка верш «Срэбная калыханка» надрукавалі ў дзіцячым часопісе «Буся» №1 — 2017. Што праўда, то праўда, яны мелі рацыю, гэта калыханка для каханай, але гэтай песенькай можна і любую маленькую князёўну закалыхаць. 🙂 срэбная калыханка (прысвячаецца Дар’і Дарошка) між аблокаў ззяе серабрысты твар. патанае ў казцы сцішаны […]
Зяцеў сон
Зяцеў сон Як у пятніцу да цешчы на бліны! А ў чацвер зяць бачыць казачныя сны. блін пшанічны з маслам першым бачыць ён — Пракаўтнуў і не стрымаў шчаслівы стогн. Блін жытнёвы са смятанкай змёў другім Каб не сон, то заспяваў бы зяць Яўхім. трэці, грэчневы макнуў у жоўты мёд зяць у сне вуркоча быццам […]
Солнце моё ясное, солнце ненаглядное! Пусть тебе будет светло и тепло! пусть жизнь твоя будет яркая и щедрая! И пусть люди тебе улыбаются, а подсолнухи поворачиваются тебе вслед! Хорошего тебе настроения, крепкого здоровья! Много-много радости в творчестве и успеха! 23 февраля 2017
В Новокузнецке вышел дискбук «Новогодние сказки» для детей с нарушениями зрения
В преддверии Нового года в Новокузнецке был выпущен дискбук (DiskBook, книга+диск) серии»Новогодние сказки». Он предназначен для детей с нарушениями зрения. Это коллективный сборник новогодних и зимних произведений. В коробку вставлена красочно оформленная книжка-вкладыш. На диске те же произведения в актёрском исполнении. Таким образом, сказки и стихи можно как читать, так и слушать. В состав дискбука […]
Мы збіраем сродкі на выданне трэцяй сумеснай кнігі пад назвай «Альтанка»
Сябры! Мы з Дар’яй Дарошка распачалі на платформе «Талака кампанію па зборы сродкаў на выданне трэцяй сумеснай кнігі пад назвай «Альтанка». У яе склад увойдуць вершы, апавяданні і афарызмы на беларускай мове. Калі вы хочаце займець «Альтанку», то прашу вас далучыцца да кампаніі ды зрабіць перадзамову, аплаціўшы зараз патрэбную вам колькасць асобнікаў праз сайт «Талака». […]