Меч-рака

Posted by Владимир Череухин on 10 мая 2017 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Меч-рака Бал(ада) Звінеў, спяваў кавыль пад капытамі. Гуляўся вецер з грывамі, хвастамі. Спявала сэрца цемніка старога. Ляцела цьма без шляху, без дарогі. Наперадзе туманяцца абшары, Што схіляцца пад капыты татараў І зведаюць уладу іх рукі! Ды вылецелі коні да ракі. І бліснуў жах у цемніка ў вачах. Вясёлы шал у іх прывяў, зачах. Рачная плынь […]

Метки: , ,

Зяцеў сон

Posted by Владимир Череухин on 24 февраля 2017 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Зяцеў сон Як у пятніцу да цешчы на бліны! А ў чацвер зяць бачыць казачныя сны. блін пшанічны з маслам першым бачыць ён — Пракаўтнуў і не стрымаў шчаслівы стогн. Блін жытнёвы са смятанкай змёў другім Каб не сон, то заспяваў бы зяць Яўхім. трэці, грэчневы макнуў у жоўты мёд зяць у сне вуркоча быццам […]

Метки: , ,

Курапаты

Posted by Владимир Череухин on 20 марта 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Курапаты (Курапаты, кураслепкі — дыялектная назва белых пралесак) Сыходзяць снігі і на ўгрэтых узлесках, Адна за адной зацвітаюць пралескі. А ў лесе ля Менску, ва ўрочышчы болю Таксама струменіцца сонца скрозь голле, Цалуе і песціць жаўтлявы пясочак, Нібыта да костак прагрэць яго хоча! Трапечуць, як свечкі, бялюткія кветкі — бясконцых растрэлаў маўклівыя сведкі. Спачылі ахвяры, […]

Метки: , , , , ,

Коцікі

Posted by Владимир Череухин on 20 марта 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

КОЦІКІ Пушысценькія коцікі Задзерлі ўгору хвосцікі, Абселі голле вербнае. У сэрцайку — жуда! Навокал страхі страшныя, Навокал дзіва дзіўнае: Бліскучая, блакітная, Сцюдзёная вада. Паспагадайце коцікам, Пушыстым шэрым хвосцікам — Вазьміце ў дом галіначкі, У светлы закуток! І потым вы заўважыце, Як коцікі адважацца І высунуць на вуліцу Зялёны язычок! 5 красавіка 2015

Метки: , , ,

Напаўзлі чарадою хмары…

Posted by Владимир Череухин on 8 февраля 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Напаўзлі чарадою хмары – Адляцела Жар-птушкай мара. Да яе цяпер, быццам да сонца! Пехатой не адолець бясконцасць. Я гляджу на халодныя зоры, І мяне атуляе горыч… 8 кастрычніка 2014

Метки: , ,

Гаспадыня-зіма ў ледзяных завушніцах…

Posted by Владимир Череухин on 8 февраля 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Гаспадыня-зіма ў ледзяных завушніцах На парозе частуе крыштальнаю чарай Крынічнай вадзіцы паветра марознага. Вып’ем з удзячнасцю! 24 кастрычніка 2014

Метки: , ,

Шматколернасць

Posted by Владимир Череухин on 5 февраля 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Шматколернасць Тысячы гукаў, як лёгкія рукі, Бягуць па сцяне. Крокі і рэха сардэчнага стуку Навокал мяне. Бэзавы звон, лёгкі смех, быццам з інею, Радасны ўскрык, Нібы ў маўчанні бяздоннага сіняга — Сонечны блік. Фарбы бягуць па сцяне і зліваюцца Ў казачны дзень Ціха між імі плыве і ўсміхаецца Ўсцешаны цень. 24 кастрычніка 2013

Метки: , ,

Лютаўскі дождж

Posted by Владимир Череухин on 5 февраля 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Лютаўскі дождж Лютаўскі дождж пазіраў у вялікім здзіўленні На гразкую глебу, на боты з пушыстым падбоем, Што крочылі цугам па ўскрайку бяздоннага неба. А людзі глядзелі ў здзіўленні на лютаўскі дождж: Дарослы — з трывогай, а хлопчык — з агнём апантанага, Той яўна стараўся ўвабраць у сябе гэты дождж, Каб выплюхнуць потым яго на дзядулеў […]

Метки: , , ,

Ліцвінскі пегас

Posted by Владимир Череухин on 5 февраля 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Ліцвінскі пегас Не ведаю, што за праява такая: Чаму беласнежныя крылы майго пегаса Ператварыліся раптам ў скураныя? І чаму гэтыя крылы так жудасна выюць? І потым, мой пегас ніколі не смярдзеў потам! Цяпер мне здаецца, што іншых пегасаў на нашай зямлі не было Нашыя коні носяць не на Парнас, А ў мінулае. 11 кастрычніка 2013

Метки: ,

Лілея бялее ў абдоймах зялёнага ценю…

Posted by Владимир Череухин on 5 февраля 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Лілея бялее ў абдоймах зялёнага ценю. Вяночак пялёсткаў аж свеціцца ў цёмнай вадзе. Мой човен паволі рассоўвае круглае лісцце, Вясло абмінае галоўкі бялюткіх карон Не стану ірваць хараство на букет для каханай Пакіну зіхоткае дзіва на чорнай вадзе. Я лепш прывязу сваю любую ў чоўне драўляным Самой падзівіцца. 28 верасня 2013

Метки: , ,

Яблынька

Posted by Владимир Череухин on 5 мая 2015 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Яблынька Яна стаяла ў зялёным строі пасярод вечаровага саду, Чароўная і летуценная, І бледны маладзік пацалаваў ёй па старым звычаі высокія грудзі. Галантны шляхціц са срэбнай шабляй даўно ўжо пакінуў баль, а шчокі паненкі гараць у вечаровым змроку, , і вочы блішчаць ярчэй за начныя росы! Шэпт прыдворных яблынь далятае нібыта здалёку… Заўтра ён прыйдзе […]

Метки: , , ,

На нараджэнне Хрыстова

Posted by Владимир Череухин on 7 января 2015 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

На нараджэнне Хрыстова Радуйся свет, нарадзілася тое ягня, якое шпурнуць ваўкам з валасатымі сэрцамі! Кроўю нявіннага паспрабавалі сцерці выскал звярыны з твару таго, хто быў створаны па падабенстве Божым. Сплыла дзьве тысячы год і люстэркі гавораць, што спроба была няўдалай. Словам, табе заўжды падабаліся ванны з гарачай крыві. І да архангелавых труб, здаецца, яшчэ так […]

Метки: , , ,

Цёмная зялёная алея… пераклад з рускай мовы

Posted by Владимир Череухин on 14 мая 2014 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Цёмная зялёная алея. Як заўжды, мой закуток пусты. На галинцы кветачка алее, Гушкаецца у промняхх залатых. Не чутно, ні галасу, ні тлуму. Цішыня, нібы рачная плынь, абдымае думки мае думы І нясе паволі ў далячынь. 2014 Тут вы можаце паглядзець рускамоўны варыянт гэтага верша

Метки: , ,

Срэбная калыханка

Posted by Владимир Череухин on 14 мая 2014 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

срэбная калыханка (Прысвячаецца Д. Дарошка) між аблокаў ззяе серабрысты твар. патанае ў казцы сцішаны абшар. засыпае снегам поўня ўсё наўкол, Засыпае срэбрам дах, і плот, і дол. Спі мая галубка ціхім светлым сном. Ходзіць снег па даху срэбраным катом. На замерзлых шыбах расцвілі сады папараць іскрыцца, ружы са слюды. Між крыштальных яблынь ходзяць гарцукі. Падыдзі […]

Метки: , , , , , ,

Дробны дожджык галапяты…

Posted by Владимир Череухин on 9 мая 2014 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Дробны дожджык галапяты Скача ў лужыне заўзята. Гэтых лужын так багата, Што дажжу не хопіць пятаў! 2014

Метки: , , ,

2 713

Цёмныя ночы восені

Posted by Владимир Череухин on 7 ноября 2013 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Цёмныя ночы восені (паводле У. Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха») ДзяЎчына з дзівоснымІ косамі Маукліва глядзіць у камін. За вокнамі — ночы восені, Цёмныя ночы восені І шолах старых ялін! А цемра жыве, палохае… Здаецца, спявае рог? Здаецца, мярцвяк галёкае?! Зайшлося выццё далёкае! Куды адвярнуўся Бог?! За шыбамi дрэвы чорныя Сцяной абступілі гмах… У дзеучыны […]

Метки: , , ,

Пярсцёнак Саламона

Posted by Владимир Череухин on 12 января 2013 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

ПЯРСЦЕНАК САЛАМОНА   Пярсценак Саламона на руцэ Вяшчуя ў дзень шчаслівы: «Гэта пройдзе». Жыцце падобна зменлівай рацэ. Няшчасцю – той жа лёс: «І гэта пройдзе». Купайся ў промнях сонечных, калі На галаву яны з блакіту льюцца! Пі, як нектар,  свой міг, бо кавылі Вось-вось прад буры подыхам сагнуцца! Калі раўнуць грымоты над табой — Глядзі […]

Метки: , ,

Пытанне з пытанняў

Posted by Владимир Череухин on 12 января 2013 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Пытанне з пытанняу   Раскаяння слёзы палёгку прыносяць душы… А як жа быць мне? Ты, разумная кнiга, скажы, Калi я забыуся, як слёзы салёныя лiць! Няужо i далей будзе гэтак, як зараз балiць, Калi без вады не прымае раскаяння бог?.. Я морам бязмежным разлiуся б, кали б толькi мог!..   2007

Метки: , , ,

Дождж

Posted by Владимир Череухин on 12 января 2013 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

ДОЖДЖ     Пахне дажджом у паветры, Першым вясновым дажджом. Саланавата-вільготны Водар ягоны разліты Між гарадскіх камяніц. Вецер шпурляе ў мяне Прыгаршчы дробных дажджынак. Дух у грудзях замірае, Соладка сэрца шчыміць! Хмурныя вочы прахожых З-пад парасонаў цікуюць За дзіўнаватым хлапцом, Што сярод шэрасці нуднай, Лужын і бруду ступае Золкаму ветру насустрач. З яснай дзіцячай усмешкай, […]

Метки: , , ,

Журавы

Posted by Владимир Череухин on 12 января 2013 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Журавы   У небе Высокiм, празрыстым, халодным Скрозь сонца, як подых, далёкi, свабодны, Нiбыта званiчны праносiцца крыж… Лiецца журботны струменiсты клiч. Праносяцца птахi адзiн за адным. Услед iм ад комiнау сцелецца дым. З гнязда, зруйнаванага часам i болем, Не маючы сiл на змаганне ужо болей, I лекам абрыдлым прамовiушы: «Не!», — З прачыненай фортки угору […]

Метки: , ,

Гліна ў руках

Posted by Владимир Череухин on 12 января 2013 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Гліна ў руках     Настрой людзей залежыць ад абставін, Падатлівы ў іх пальцах, быцам гліна. Але, калі за спінаю сцяна, Калі расколіны паўзуць па столі, Калі ў падпол зацягвае за ногі, Тады абставіны — ў норава ў руках Становяцца мякчэй за гліну самі!     2007

Метки: , ,

Вочы і неба

Posted by Владимир Череухин on 12 января 2013 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

ВОЧЫ і НЕБА     Блукаюць па зямной паверхні людзі. Іх вочы паўтараюць колер неба. У яснае надвор’е ззяюць сінню, Свінцова-шэрыя — у навальніцу. Але між іх бываюць і такія, Чый колер не мяняецца ніколі. І там, дзе аб’яўляюцца яны, Наадварот — святлеюць вочы неба.     2007

Метки: , ,

212

Палёты ў сне

Posted by Владимир Череухин on 2 июня 2012 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Палёты ў сне Прысвячаецца Т. Дарошка Я сяджу на холадным карнізе, Пазіраю на горад унізе. Пазіраю на сонныя гмахі, На залітыя месяцам дахі. На пустыя бязлюдныя сцежкі Пры святле серабрыстай усмешкі. Ах, як добра, як хораша спіцца! Ах, як хочацца неба напіцца! Пакружыць у міжзорным абшары, Дзе жывуць чалавечыя мары. Удыхнуў поўны грудзі бязмежжа, Паглядзеў […]

Метки: , , ,

4 801

Сэрца свету

Posted by Владимир Череухин on 2 июня 2012 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Сэрца свету (Прысвячаецца Д. Дарошка) Альтанка — у воблаках бэзу. Дзівосны куток над ракой. Духмяны вятрыска-гарэза Суквецці варушыць рукой. Праменне струменіць скрозь лісце. На доле дрыжыць светлацень. Ты помнiш, галубка, калісьці Быў гэтакі ж сонечны дзень? І толькi паслухай, Танюшка, Пра што шамаціць гэты бэз!.. Вось гэтыя-ж словы на вушка Шаптаў я калісьці табе. У […]

Метки: , , ,

4 826

Страх

Posted by Владимир Череухин on 24 октября 2011 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Метки: , , ,

5 807

Зорны аазіс

Posted by Владимир Череухин on 24 октября 2011 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Метки: , , ,

659

У вазе крыштальнай кляновае лісце…

Posted by Владимир Череухин on 24 октября 2011 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * У вазе крыштальнай кляновае лісце. Духмяны напой грэе сэрца і рукі. Апошні праменьчык, празрысты, агністы, Разліў у пакоі санатныя гукі. На аркушы чыстай маўклівай паперы Ляжыць у цярплівым чаканні аловак. Лунае няўлоўнае, па-за памерам, У зыбкіх малюнках разлітае, слова. Глядзяць праз акно задуменныя вочы На горада восеньскую панараму: На сквер, на людзей, […]

Метки: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.