Цуд

Posted by Дарья Дорошко on 15 декабря 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Зорачкі-зярняткі прараслі ў нябёсах І Птушыным шляхам расквітнелі ў цемры. Срэбранаю стужкай патанулі ў росах І ўпляліся ў косы Любы, Надзі, Веры… Казачнае проса, зорачкі-зярняткі Светлых сноў Любові, Веры і Надзеі, Хтосьці сонны сее ды пячэ аладкі, Каб пачаўся ранак з добрае падзеі. 9-10.12.2017

Метки: , , , ,

Коцік-пухнацік…

Posted by Дарья Дорошко on 15 ноября 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Коцік-пухнацік, Жоўтыя вочкі, Мякка па хаце Сонечнай крочыць. Хітрыкі ў зрэнках З сонцам балююць. Коцю Аленка З ранку малюе. Кот на паперы, Быццам сапраўдны: Гальштучак шэры, Нос — шакаладны!

Метки: , ,

Дзень памяці

Posted by Дарья Дорошко on 10 мая 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Дзень памяці За шыбай — травень і сусвет, А ў хаце — горыч Перамогі. Даўно мой пахаваны дзед, Даўно яго не носяць ногі. Даўно ўжо скончылася гаць, Якой цягнуліся салдаты, Каб ваяваць, перамагаць, Дайсці да блаславённай даты: Дзевятага… Гаркавы дзень, Смурны, шалёны і пякельны Для ўсіх, за кім вялізны цень Ад Чорнай памяци ваеннай. 8.05.2017

Метки: , , ,

Да сонца

Posted by Дарья Дорошко on 10 мая 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Да сонца І травень зусім не травень. Па сонцу сумуюць вочы. А можа, па пожнях Наві Смуга з туманамі крочыць? Ступае па мёрзлай глебе, Рагоча дзікунскім ротам, Замову на горкім хлебе Мацуе вядзьмарскім потам. Кідае пад ногі лету Пыхлівую злую замець… Ах, сонечка, сонца, дзеж ты? Прыйдзі, бо гібее памяць І нават у самым сэрцы, […]

Метки: , , ,

Бярозавы гон

Posted by Дарья Дорошко on 15 апреля 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Бярозавы гон Вясновы вецер прыцемкі люляе, Разносіць пах расчуленых бяроз, Што быццам бы на дыбачках ад гаю Бягуць у новы, сакавіцкі лёс. А родны гай хвалюецца, шуміць, Адчайна іх варонамі гукае. Але і дрэвы ўвесну хочуць жыць Напоўніцу, наводліў і да краю! Іхцягне ў свет жаночая туга, Адвечная дзявочая гуллівасць. І дрэвы пакідаюць сонны гай, […]

Метки: , , , ,

Я не веру тым, хто енчыць…

Posted by Дарья Дорошко on 19 марта 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Я не веру тым, хто енчыць І захоплена скуголіць. Вось балкон і вось парэнчы. Вунь вяроўка, мыла, голле. Ну, наперад! Што марудзіш? Ах, шукаеш спачування?! Боль і сум сціскае грудзі? Справядлівасць у загане? Дрэнна ўсё? Пайшоў на хутар! Той, хто ные, мае сілы. Бо сапраўдныя пакуты Прымушаюць быць маўклівым. 26 лістапада 2016

Метки: , , ,

Зіма ў Беларусі маўклівая, ціхая…

Posted by Дарья Дорошко on 16 февраля 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Зіма ў Беларусі маўклівая, ціхая. Пухлява-пяшчотная, снежная зімка. Агеньчыкі ў вокнах даверліва зыркаюць, Глядзяцца ў віхурна-марозную зыбку, Дзе нованароджаны Годзік гайдаецца, А Час увесь час яму ціха ўсміхаецца. 1.02.2017

Метки: , , , , ,

Апытанка

Posted by Дарья Дорошко on 29 октября 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Апытанка — Якога колеру нябёсы, Мне, калі ласка, раскажы? — Сама не бачыш? — Ды не, проста Аб колеры тваёй душы Даведацца хачу… (С) 27.10.2016

Метки: ,

Кляновая восень

Posted by Дарья Дорошко on 19 сентября 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Кляновая восень Прачнулася — восень! Нарэшце блукае У горадзе ціхім даверлівым Каем. Няветлівым, добрым, бязрадасным Каем У горадзе восень клянова блукае. Клянова блукае, ступае клянова. Далонькамі клёнаў трапляе пад колы. У горадзе восень і холад, і вечар. І клёны ўтрапёна ўглядаюцца ў вечнасць… 11.09.2016

Метки: , ,

Новая добрая прыкмета

Posted by Дарья Дорошко on 2 марта 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Новая добрая прыкмета Магчыма ўсё, і веру я, Што хутка знойдзецца прыкмета, Што запрацуе як маяк Для шчасця, сонейка і лета. 16.05.2015.

Метки: ,

Не вучымся

Posted by Дарья Дорошко on 2 марта 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Не вучымся У далячынь сыходзяць мары І ў занядбанні паміраюць. Па свеце Час блукае марна: Не вучымся, што б ён ні раіў. Куфэрак чалавечых сэрцаў Пафарбаваны ў колер ночы. У ім схавана прага смерці, Як у кітайскім тамагочы. Гучаць сюіты, вершы, стрылы… Лятаюць птушкі і гранаты. Мы апраннаем наша цела У лепшую кашулю брата. Нібыта […]

Метки: ,

Нашто палохацца калюжы…

Posted by Дарья Дорошко on 2 марта 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Нашто палохацца калюжы, Даўно скаванай маразамі? За вокнамі блукае сцюжа, Платы будуючы між намі… Нашто палохацца памылак, Што трапілі ў нічыйны сшытак?.. Пад белым покрывам сняжынак — У люстры ледзяным адбітак Чыйгось жыцця… 19.12.2013.

Метки: , ,

Прывітанне, свет!..

Posted by Дарья Дорошко on 2 марта 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Прывітанне, свет! Даўно не бачыліся. Вокны вечным снегам зацярушаныя. Я любіла свет, а зоркі страчваліся… Зрэнкамі святло піла — прымушаная Смагу лютую трываць. трава пабляклая… Вочы колер страцілі зялёны, зменлівы. А галіны дрэва зараз воглыя — Гэта плача неба хмараў бельмамі, Што не бачна мне, як у блакітнасці, Ветрык зоркі калыхае-гойдае… Просіць […]

Метки: , ,

Сон пра дождж

Posted by Дарья Дорошко on 11 февраля 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Сон пра дождж Ночку ўсю дажджынкі стукаюцца ў шыбу, Неяк апантанна скардзяцца на лёс: Не знайшлі ў нябёсах залатую рыбу — Тую, што калісьці бачылі ў мароз Родныя сястрычкі, крохкія сняжынкі, Што паснулі ў зімку пад маім акном… — Ды навошта кропелькам залатая рыбка? — Здзейсніць мару нашую пра гасцінны дом. Вечна беспрытульныя, мы ляцім […]

Метки: , ,

Каханне — гэта чай з лімонам…

Posted by Дарья Дорошко on 7 февраля 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Каханне — гэта чай з лімонам І напамін пра цёплы шалік. І дотык выпадкова-сонны Пяшчотных вуснаў: суцяшальны, Ласкавы рух душы насустрач. І мармытанне: «Усё будзе…» І валасоў духмяных футра. Інадзвычайна цёплы студзень… 2016

Метки: , ,

Мова

Posted by Дарья Дорошко on 31 января 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Мова Мяккі цёплы аксаміт Беларускай роднай мовы Атуляе краявід, Што з дзяцінства мне знаёмы. Ахінае безліч слоў Крыллем птушаня пяшчоты. Цешыць сэрца, гоніць кроў І ратуе ад самоты. Падаецца стылым шклом, Мёрзлай шыбінай зімовай Мова з залатым крылом — Запазычаная мова. 2016

Метки: ,

З самага ранку скамечаны дзень…

Posted by Дарья Дорошко on 31 января 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * З самага ранку скамечаны дзень, Быццам сукенка з чырвонай фланэлі… Недзе пад поўняй згубіўся твой цень. Што ты без ценю? — Дзіця без арэляў, Шчасце без суму, бяссонны спакой, Месяц без зорак, пярсцёнак без шлюбу, Снежань без снегу, і мова, якой Слоў не хапае «каханы» і «любы». 11.10.2014.

Метки: ,

Расчараванне

Posted by Дарья Дорошко on 25 августа 2015 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Расчараванне Ізноўку развітальны тыдзень. З летам Сам на сам я, Гляджу ў блакіт уяўны Нябёсаў шэрых. Ізноўку свет губляе мары, мэты. Дзе ж той маяк, Што абнадзейваў спраўна Чаўны і бераг?.. 25.08.2015

Метки: , ,

Гнуткая галінка з ветрам танцавала…

Posted by Дарья Дорошко on 16 августа 2015 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Гнуткая галінка з ветрам танцавала. Ён яе гулліва, дзёрска цалаваў. Пацалункаў ветру падалося мала, І таму галінку промень казытаў. Сонечны праменчык з ветрам быў у згодзе: Гэтыя гарэзы цешылі свой слых Лямантам галінкі: «Годзе! Вой, ды годзе!». Сонца пасміхалася, гледзячы на іх. 15-16.08.2015, дата отправки: 16 жнівень 2015 05:42:45

Метки: ,

Ізноў памылілася…

Posted by Дарья Дорошко on 6 июля 2015 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Ізноў памылілася. Я меркавала, Каханню твайму і ста зім будзе мала, Каб згасла яно. А што адбылося? — Памерла каханне ў першую ж восень. 2001

Метки: , ,

Сапраўдны мужчына!

Posted by Дарья Дорошко on 6 июля 2015 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Сапраўдны мужчына! Месяц зорку абдымае На прасціне неба сіняй. Прыгажосць, аж дух займае! Толькі хутка зорка згіне. Будзе месяц у самоце Цалаваць яе сястрычак — Пагражаць іх зорнай цноце. Месяц не мяняе звычак — Сапраўдны мужчына! 19 траўня 2014

Метки: , ,

Чароўнае кола

Posted by Дарья Дорошко on 6 июля 2015 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Чароўнае кола. У светлым коле родных і сяброў Утульна, цёпла, радасна і лёхка. У карагодзе досвіткаў і сноў, У танцы на паверхні свету крохкай Яно абараняе ад зімы — Ад ледзянога подыху навалы; Ад груганоў унутранай турмы, Што на пустэчы страху панавалі. Чароўным колам агароджу свет: Цяпер маёй любові дастаткова, Каб ад зімы пазбавіць сто […]

Метки: , ,

Жывыя мы жніўнямі…

Posted by Дарья Дорошко on 6 июля 2015 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Жывыя мы жніўнямі, Ліўнямі сінімі дыхаем мы. Зоркамі з неба, міглівымі, верым мы, марым мы. Сонцамі летнімі, чулымі, мілымі крочым мы. За небасхілам схаванымі мроямі снім. Шчасцімся ветрыкам і апельсінамі рыжымі з рынка вакзальнага. Цешымся берагам, белым сняжком прыцярушаным. І навальніцамі жоўта-мядовага колеру, спелымі, спім… 2009

Метки: ,

Калі ўжо ўсё закончыцца…

Posted by Дарья Дорошко on 6 июля 2015 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Калі ўжо ўсё закончыцца, Калі ўжо ўсё адбудецца І вершы ўсе напішуцца, І мары адцвітуць, Напэўна, нам захочацца Хоць крышку замарудзіцца І нават неяк сцішыцца, Каб затрымацца тут. 2007

Метки: ,

Надвячорак

Posted by Дарья Дорошко on 6 июля 2015 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Надвячорак На світанку ночы — на зыходзе дня — Месячак пяшчотна цешыў кацяня: Казытаў жывоцік, плямкі ўздоўж спіны, Мармытаў ледзь чутна між аблокаў сны, Баяў сон пра татку — добрага ката, Размалёўваў казку ў колер малака. Я сяброў частую цёплым малаком, Запрашаю шчасце ў мой утульны дом! 7 чэрвеня 2014

Метки: , ,

25

Свет у падарунак

Posted by Дарья Дорошко on 11 апреля 2014 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Свет у падарунак Ува мне віруюць сілы: Да нябёсаў далятаю! Ён такі дабразычлівы — Свет, які сама вярстаю! На старонках ззяе месяц, Ветрык ледзьве падзьмухае — Міжрадкоўе ўсіх абвесціць: Гэта я цябе кахаю! Кожнай лужыне адбітак Сонца дорыць шчыра, шчодра! Новы дзень як фотаздымак, На якім і ў дождж, і ў вёдра Ззяе зорачка любові […]

Метки: , ,

Іісус — вялікае дзіця…

Posted by Дарья Дорошко on 9 марта 2013 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

    Іісус — вялікае дзіця, З тых, што ўлетку басанож па лужах З сонечных арэляў небыцця Тупаюць у восеньскія сцюжы. А дарослым і не зразумець, Чым жа вабіць брудная вадзіца? І звініць прарэзлівая медзь Вокрыкаў бацькоўскіх, ды скарыцца Не спяшае вольная дзятва — Ходзіць па вадзе святое племя.     2009

Метки: , ,

Журавы курлычуць…

Posted by Дарья Дорошко on 9 марта 2013 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

    Журавы курлычуць, лёс свой клічуць… Неўзабаве запалае снег На сцяжынцы вечнай, быццам звычай, На Шляху Птушыным, што паверх Цягнецця вачэй і думак нашых. Нешта мармытнуў сабе пад нос Кот стары — напэўна, просіць кашы… Снег уздоўж дарог, уздоўж палос… Журавы курлычуць, лёс свой клічуць. І ляцяць у вырай праз гады Па сцяжынцы вечнай, […]

Метки: ,

Самота

Posted by Дарья Дорошко on 9 марта 2013 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Самота     Ніводнага гуку, ніводнага слова – Накшталт адзіноты ў забытых замовах. Ніводнага слова, ніводнага гуку, Ніводнага позірку — цягнецца мука. Здзяйсняецца кімсьці душы катаванне Ад рання да скону, ад скону да рання.     2009

Метки: ,

Мінулыя звычкі…

Posted by Дарья Дорошко on 9 марта 2013 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

    Мінулыя звычкі, мінулыя рыскі — Усё, што бруіла, цяпер толькі нізка Народжаных вершаў пра свет і жалобу. І будуць камусці яны да спадобы, І будуць камусці яны, як атрута — Пранізлівым ветрам у восеньскі смутак.     2009

Метки: ,

Copyright © 2011-2024 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.