Коцік-пухнацік…

Posted by Дарья Дорошко on 15 November 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Коцік-пухнацік, Жоўтыя вочкі, Мякка па хаце Сонечнай крочыць. Хітрыкі ў зрэнках З сонцам балююць. Коцю Аленка З ранку малюе. Кот на паперы, Быццам сапраўдны: Гальштучак шэры, Нос — шакаладны!

Tags: , ,

Альтанка

Posted by Владимир Череухин on 11 June 2017 in Наши книги |

Трэцяя наша сумесная кніга. На гэты раз – на беларускай мове. Усё як заўсёды: вершы, афарызмы, апавяданні. Больш разгорнутую інфармацыю пра кнігу можна адшукаць у раздзеле “Блог”. Назва: Альтанка Аўтары: Дар’я Дарошка і Уладзімір Чараухін Выдавецтва: Мінск “Кнігазбор” Год выдання: 2017 Колькасць старонак: 140 Вокладка: мяккая, манахромная Аўтар вокладкі і ілюстрацый: Алег Ананьеў Дзе набыць: […]

Tags: , , , , ,

Азярніцы

Posted by Владимир Череухин on 10 May 2017 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Азярніцы Россып зіхотак, блішчыць Зорны Кол*. Спіць азярына і пушча наўкол. З-за аблачын паказалася поўня, Шухнула ззяннем малочным, халодным. Ад чаратоў, між лілеяў чароўных, Сцежка прабегла зіхоткая, роўная. Раптам яе патрывожылі вілы, То з глыбіні таямнічай усплылі Стайкай, пабраўшыся разам за ручкі, Вадзяніковы гарэзныя ўнучкі, Каб пагуляць колькі часу на волі, Покуль зара не дзьмухне […]

Tags: , , ,

Меч-рака

Posted by Владимир Череухин on 10 May 2017 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Меч-рака Бал(ада) Звінеў, спяваў кавыль пад капытамі. Гуляўся вецер з грывамі, хвастамі. Спявала сэрца цемніка старога. Ляцела цьма без шляху, без дарогі. Наперадзе туманяцца абшары, Што схіляцца пад капыты татараў І зведаюць уладу іх рукі! Ды вылецелі коні да ракі. І бліснуў жах у цемніка ў вачах. Вясёлы шал у іх прывяў, зачах. Рачная плынь […]

Tags: , ,

Дзень памяці

Posted by Дарья Дорошко on 10 May 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Дзень памяці За шыбай — травень і сусвет, А ў хаце — горыч Перамогі. Даўно мой пахаваны дзед, Даўно яго не носяць ногі. Даўно ўжо скончылася гаць, Якой цягнуліся салдаты, Каб ваяваць, перамагаць, Дайсці да блаславённай даты: Дзевятага… Гаркавы дзень, Смурны, шалёны і пякельны Для ўсіх, за кім вялізны цень Ад Чорнай памяци ваеннай. 8.05.2017

Tags: , , ,

Да сонца

Posted by Дарья Дорошко on 10 May 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Да сонца І травень зусім не травень. Па сонцу сумуюць вочы. А можа, па пожнях Наві Смуга з туманамі крочыць? Ступае па мёрзлай глебе, Рагоча дзікунскім ротам, Замову на горкім хлебе Мацуе вядзьмарскім потам. Кідае пад ногі лету Пыхлівую злую замець… Ах, сонечка, сонца, дзеж ты? Прыйдзі, бо гібее памяць І нават у самым сэрцы, […]

Tags: , , ,

Бярозавы гон

Posted by Дарья Дорошко on 15 April 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Бярозавы гон Вясновы вецер прыцемкі люляе, Разносіць пах расчуленых бяроз, Што быццам бы на дыбачках ад гаю Бягуць у новы, сакавіцкі лёс. А родны гай хвалюецца, шуміць, Адчайна іх варонамі гукае. Але і дрэвы ўвесну хочуць жыць Напоўніцу, наводліў і да краю! Іхцягне ў свет жаночая туга, Адвечная дзявочая гуллівасць. І дрэвы пакідаюць сонны гай, […]

Tags: , , , ,

Я не веру тым, хто енчыць…

Posted by Дарья Дорошко on 19 March 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Я не веру тым, хто енчыць І захоплена скуголіць. Вось балкон і вось парэнчы. Вунь вяроўка, мыла, голле. Ну, наперад! Што марудзіш? Ах, шукаеш спачування?! Боль і сум сціскае грудзі? Справядлівасць у загане? Дрэнна ўсё? Пайшоў на хутар! Той, хто ные, мае сілы. Бо сапраўдныя пакуты Прымушаюць быць маўклівым. 26 лістапада 2016

Tags: , , ,

Зяцеў сон

Posted by Владимир Череухин on 24 February 2017 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Зяцеў сон Як у пятніцу да цешчы на бліны! А ў чацвер зяць бачыць казачныя сны. блін пшанічны з маслам першым бачыць ён – Пракаўтнуў і не стрымаў шчаслівы стогн. Блін жытнёвы са смятанкай змёў другім Каб не сон, то заспяваў бы зяць Яўхім. трэці, грэчневы макнуў у жоўты мёд зяць у сне вуркоча быццам […]

Tags: , ,

Зіма ў Беларусі маўклівая, ціхая…

Posted by Дарья Дорошко on 16 February 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Зіма ў Беларусі маўклівая, ціхая. Пухлява-пяшчотная, снежная зімка. Агеньчыкі ў вокнах даверліва зыркаюць, Глядзяцца ў віхурна-марозную зыбку, Дзе нованароджаны Годзік гайдаецца, А Час увесь час яму ціха ўсміхаецца. 1.02.2017

Tags: , , , , ,

Апытанка

Posted by Дарья Дорошко on 29 October 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Апытанка — Якога колеру нябёсы, Мне, калі ласка, раскажы? — Сама не бачыш? — Ды не, проста Аб колеры тваёй душы Даведацца хачу… (С) 27.10.2016

Tags: ,

Кляновая восень

Posted by Дарья Дорошко on 19 September 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Кляновая восень Прачнулася — восень! Нарэшце блукае У горадзе ціхім даверлівым Каем. Няветлівым, добрым, бязрадасным Каем У горадзе восень клянова блукае. Клянова блукае, ступае клянова. Далонькамі клёнаў трапляе пад колы. У горадзе восень і холад, і вечар. І клёны ўтрапёна ўглядаюцца ў вечнасць… 11.09.2016

Tags: , ,

Курапаты

Posted by Владимир Череухин on 20 March 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Курапаты (Курапаты, кураслепкі – дыялектная назва белых пралесак) Сыходзяць снігі і на ўгрэтых узлесках, Адна за адной зацвітаюць пралескі. А ў лесе ля Менску, ва ўрочышчы болю Таксама струменіцца сонца скрозь голле, Цалуе і песціць жаўтлявы пясочак, Нібыта да костак прагрэць яго хоча! Трапечуць, як свечкі, бялюткія кветкі – бясконцых растрэлаў маўклівыя сведкі. Спачылі ахвяры, […]

Tags: , , , , ,

Коцікі

Posted by Владимир Череухин on 20 March 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

КОЦІКІ Пушысценькія коцікі Задзерлі ўгору хвосцікі, Абселі голле вербнае. У сэрцайку – жуда! Навокал страхі страшныя, Навокал дзіва дзіўнае: Бліскучая, блакітная, Сцюдзёная вада. Паспагадайце коцікам, Пушыстым шэрым хвосцікам – Вазьміце ў дом галіначкі, У светлы закуток! І потым вы заўважыце, Як коцікі адважацца І высунуць на вуліцу Зялёны язычок! 5 красавіка 2015

Tags: , , ,

Новая добрая прыкмета

Posted by Дарья Дорошко on 2 March 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Новая добрая прыкмета Магчыма ўсё, і веру я, Што хутка знойдзецца прыкмета, Што запрацуе як маяк Для шчасця, сонейка і лета. 16.05.2015.

Tags: ,

Не вучымся

Posted by Дарья Дорошко on 2 March 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Не вучымся У далячынь сыходзяць мары І ў занядбанні паміраюць. Па свеце Час блукае марна: Не вучымся, што б ён ні раіў. Куфэрак чалавечых сэрцаў Пафарбаваны ў колер ночы. У ім схавана прага смерці, Як у кітайскім тамагочы. Гучаць сюіты, вершы, стрылы… Лятаюць птушкі і гранаты. Мы апраннаем наша цела У лепшую кашулю брата. Нібыта […]

Tags: ,

Нашто палохацца калюжы…

Posted by Дарья Дорошко on 2 March 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Нашто палохацца калюжы, Даўно скаванай маразамі? За вокнамі блукае сцюжа, Платы будуючы між намі… Нашто палохацца памылак, Што трапілі ў нічыйны сшытак?.. Пад белым покрывам сняжынак – У люстры ледзяным адбітак Чыйгось жыцця… 19.12.2013.

Tags: , ,

Прывітанне, свет!..

Posted by Дарья Дорошко on 2 March 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Прывітанне, свет! Даўно не бачыліся. Вокны вечным снегам зацярушаныя. Я любіла свет, а зоркі страчваліся… Зрэнкамі святло піла – прымушаная Смагу лютую трываць. трава пабляклая… Вочы колер страцілі зялёны, зменлівы. А галіны дрэва зараз воглыя – Гэта плача неба хмараў бельмамі, Што не бачна мне, як у блакітнасці, Ветрык зоркі калыхае-гойдае… Просіць […]

Tags: , ,

Сон пра дождж

Posted by Дарья Дорошко on 11 February 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Сон пра дождж Ночку ўсю дажджынкі стукаюцца ў шыбу, Неяк апантанна скардзяцца на лёс: Не знайшлі ў нябёсах залатую рыбу — Тую, што калісьці бачылі ў мароз Родныя сястрычкі, крохкія сняжынкі, Што паснулі ў зімку пад маім акном… — Ды навошта кропелькам залатая рыбка? — Здзейсніць мару нашую пра гасцінны дом. Вечна беспрытульныя, мы ляцім […]

Tags: , ,

Напаўзлі чарадою хмары…

Posted by Владимир Череухин on 8 February 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Напаўзлі чарадою хмары – Адляцела Жар-птушкай мара. Да яе цяпер, быццам да сонца! Пехатой не адолець бясконцасць. Я гляджу на халодныя зоры, І мяне атуляе горыч… 8 кастрычніка 2014

Tags: , ,

Гаспадыня-зіма ў ледзяных завушніцах…

Posted by Владимир Череухин on 8 February 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Гаспадыня-зіма ў ледзяных завушніцах На парозе частуе крыштальнаю чарай Крынічнай вадзіцы паветра марознага. Вып’ем з удзячнасцю! 24 кастрычніка 2014

Tags: , ,

Каханне — гэта чай з лімонам…

Posted by Дарья Дорошко on 7 February 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Каханне — гэта чай з лімонам І напамін пра цёплы шалік. І дотык выпадкова-сонны Пяшчотных вуснаў: суцяшальны, Ласкавы рух душы насустрач. І мармытанне: “Усё будзе…” І валасоў духмяных футра. Інадзвычайна цёплы студзень… 2016

Tags: , ,

Шматколернасць

Posted by Владимир Череухин on 5 February 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Шматколернасць Тысячы гукаў, як лёгкія рукі, Бягуць па сцяне. Крокі і рэха сардэчнага стуку Навокал мяне. Бэзавы звон, лёгкі смех, быццам з інею, Радасны ўскрык, Нібы ў маўчанні бяздоннага сіняга – Сонечны блік. Фарбы бягуць па сцяне і зліваюцца Ў казачны дзень Ціха між імі плыве і ўсміхаецца Ўсцешаны цень. 24 кастрычніка 2013

Tags: , ,

Лютаўскі дождж

Posted by Владимир Череухин on 5 February 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Лютаўскі дождж Лютаўскі дождж пазіраў у вялікім здзіўленні На гразкую глебу, на боты з пушыстым падбоем, Што крочылі цугам па ўскрайку бяздоннага неба. А людзі глядзелі ў здзіўленні на лютаўскі дождж: Дарослы – з трывогай, а хлопчык – з агнём апантанага, Той яўна стараўся ўвабраць у сябе гэты дождж, Каб выплюхнуць потым яго на дзядулеў […]

Tags: , , ,

Ліцвінскі пегас

Posted by Владимир Череухин on 5 February 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Ліцвінскі пегас Не ведаю, што за праява такая: Чаму беласнежныя крылы майго пегаса Ператварыліся раптам ў скураныя? І чаму гэтыя крылы так жудасна выюць? І потым, мой пегас ніколі не смярдзеў потам! Цяпер мне здаецца, што іншых пегасаў на нашай зямлі не было Нашыя коні носяць не на Парнас, А ў мінулае. 11 кастрычніка 2013

Tags: ,

Лілея бялее ў абдоймах зялёнага ценю…

Posted by Владимир Череухин on 5 February 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Лілея бялее ў абдоймах зялёнага ценю. Вяночак пялёсткаў аж свеціцца ў цёмнай вадзе. Мой човен паволі рассоўвае круглае лісцце, Вясло абмінае галоўкі бялюткіх карон Не стану ірваць хараство на букет для каханай Пакіну зіхоткае дзіва на чорнай вадзе. Я лепш прывязу сваю любую ў чоўне драўляным Самой падзівіцца. 28 верасня 2013

Tags: , ,

Мова

Posted by Дарья Дорошко on 31 January 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Мова Мяккі цёплы аксаміт Беларускай роднай мовы Атуляе краявід, Што з дзяцінства мне знаёмы. Ахінае безліч слоў Крыллем птушаня пяшчоты. Цешыць сэрца, гоніць кроў І ратуе ад самоты. Падаецца стылым шклом, Мёрзлай шыбінай зімовай Мова з залатым крылом — Запазычаная мова. 2016

Tags: ,

З самага ранку скамечаны дзень…

Posted by Дарья Дорошко on 31 January 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * З самага ранку скамечаны дзень, Быццам сукенка з чырвонай фланэлі… Недзе пад поўняй згубіўся твой цень. Што ты без ценю? – Дзіця без арэляў, Шчасце без суму, бяссонны спакой, Месяц без зорак, пярсцёнак без шлюбу, Снежань без снегу, і мова, якой Слоў не хапае “каханы” і “любы”. 11.10.2014.

Tags: ,

Расчараванне

Posted by Дарья Дорошко on 25 August 2015 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Расчараванне Ізноўку развітальны тыдзень. З летам Сам на сам я, Гляджу ў блакіт уяўны Нябёсаў шэрых. Ізноўку свет губляе мары, мэты. Дзе ж той маяк, Што абнадзейваў спраўна Чаўны і бераг?.. 25.08.2015

Tags: , ,

Гнуткая галінка з ветрам танцавала…

Posted by Дарья Дорошко on 16 August 2015 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Гнуткая галінка з ветрам танцавала. Ён яе гулліва, дзёрска цалаваў. Пацалункаў ветру падалося мала, І таму галінку промень казытаў. Сонечны праменчык з ветрам быў у згодзе: Гэтыя гарэзы цешылі свой слых Лямантам галінкі: “Годзе! Вой, ды годзе!”. Сонца пасміхалася, гледзячы на іх. 15-16.08.2015, дата отправки: 16 жнівень 2015 05:42:45

Tags: ,

Copyright © 2011-2024 Татмир – Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.